Навіны

programme

Абвешчана адукацыйная праграма Другога Фестываля беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

Самыя цікавыя і найбольш карысныя мерапрыемствы прапануе 23 чэрвеня Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. У асноўны фестывальны дзень усе ўдзельнікі фестывалю змогуць атрымаць патрэбныя факты і прыемныя эмоцыі і проста прыемна правабіць час разам у коле аднадумцаў. Падрабязней…

_paravoz

Апошні цягнік на Фестываль AD.NAK! сыходзіць 10 чэрвеня

Крыху менш, як два дні засталося да канца падачы заявак на ўдзел у Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Калі Вы хочаце прыняць удзел у конкурсах альбо намінацыях Фестывалю, альбо проста прысутнічаць на семінарах і круглых сталах асноўнага фестывальнага дня, Вы мусіце зарэгістравацца на афіцыйным сайце Фестывалю не пазней за 10 чэрвеня. Падрабязней…

_naszy

AD.NAK! з першых вуснаў — на TUT.BY

Сябры аргкамітэту Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Сяргей Скараход і Ніна Шыдлоўская, а таксама брэнд-майстар Ігар Корзун з’явіліся ў эфіры тэлебачання TUT.BY. Аб адметнасцях сёлетняга Фестывалю AD.NAK! цяпер можна даведацца і ў відэа-фармаце. Падрабязней…

_adn

Спяшайцеся — і паспееце!

Прыём работ для ўдзелу ў Другім фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! працягнуты да 10 чэрвеня. Аргкамітэт Фестывалю вырашыў даць шанец тым, хто проста фізічна не паспеў даслаць свае творы ў пазначаны тэрмін. Такім чынам, ва ўдзельнікаў, якія думалі, што не паспелі з падачай работаў, з’явіўся шанец уступіць у спаборніцтва за прызы. Падрабязней…

_logo_160

Ford пачаў размаўляць па-беларуску

Кампанія Ford пачала рэалізацыю спецыяльнай канцэпцыі прасоўвання сваіх прадуктаў і сэрвісных паслуг у Беларусі. Згодна з ёй, камунікацыя брэнда будзе весціся на беларускай мове. Падрабязней…

_0101

Фестываль AD.NAK! абвясціў склад журы

У межах Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! абвешчаны склад журы. У яго ўвайшлі прафесійныя і кампетэнтныя прадстаўнікі рэкламнай індустрыі, шоў-бізнесу, сродкаў масавай інфармацыі і іншых напрамкаў дзейнасці. Менавіта яны будуць ацэньваць работы, пададзеныя на конкурсы і ў намінацыі Фестывалю. Падрабязней…

_tut

Партал TUT.BY далучыўся да ліку партнёраў Фестывалю AD.NAK!

Генеральным інфармацыйным партнёрам Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! стаў найбуйшейшы беларускі партал TUT.BY. Ён таксама падтрымаў адну з намінацый сёлетняга Фестывалю – Інтэрнэт-рэклама (банеры, прома-сайты, інтэрактыўныя праекты і інш.). Падрабязней…