F-1. Лепшая праграма ў галіне sales-promotion – або – Лепшая прома-кампанія;
F-2. Лепшая праграма ў галіне event-маркетынгу (улічваючы спонсарства);
F-3. Лепшая праграма у галіне трэйд-маркетынгу (улічваючы мэрчэндайзінг);
F-4. Лепшая рэкламная кампанія з ужываннем аднаго канала медыя;
F-5. Лепшая кампанія з ужываннем двух і больш каналаў медыя (напрыклад: in store, прома, інтэрнэт);
F-6. Лепшая PR-кампанія з ужыванем любых камунікатыўных сродкаў (навіны, рознафарматныя публікацыі, кам’юніці ў сацыяльных сетках і інш.);
Да ўдзелу ў намінацыі прымаюцца работы, прынятыя замоўцам і рэалізаваныя за апошнія некалькі годоў і якія не ўдзельнічалі ў конкурснай праграме AD.NAK! у 2010 годзе.
Патрабаванні да падачы работ
Работа павінна быць у выглядзе прэзентацый ppt. Колькасць слайдаў – не больш за 10. Аб’ём файлу павінен быць не больш за 5 Мб.
У прэзентацыі праекта неабходна апісаць якія задачы камунікацыі ставіліся, апісаць ідэю, дасягнутыя вынікі, а таксама ўсё, што, на думку ўдзельніка, робіць працу годнай перамогі.
Файл прэзентацыі запампоўваецца на сайт Фестывалю у падзеле Падача работы. Кожная праца запісваецца асобным файлам. Назва файла павінна адпавядаць назве работы ў заяўцы, а таксама змяшчаць назву падкатэгорыі (напрыклад, F-1, F-2 і г.д.). Па папярэдняму ўзгадненню з аргкамітэтам Фестывалю матэрыялы могуць быць перададзены праз любы FTP-сэрвіс.
Работы таксама можна даслаць звычайнай поштай на CD/DVD (PC) па адрасе: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Няміга, 5, 3 паверх, частка офіснага памяшкання №21б, з паметкай «У Аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!».
Нагадваем, што работы прымаюцца да 6 чэрвеня 2011 года. Дапаўняльныя пытанні можна задаць па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787, альбо па e-mail adnak@budzma.org.
Крытэрыі ацэнкі:
- Адпаведнасць ужывання беларускай мовы мэтам і задачам камунікацыі.
Рэкламная камунікацыя з маркетынгавага пункту гледжання:
- адпаведнасць іміджу брэнда, паляпшае/пагаршае яго, ці адхіляе брэнд ад канкурэнтаў
- ці зразумелая камунікацыя з мэтавай аўдыторыяй, на якую накіравана;
- практычная значнасць — наколькі вырашаны задачы камунікацыі.
- вынікі кампаніі ці акцыі.
Прафесійны ўзровень работы:
- ужыванне прафесійных інструментаў, адпаведных пастаўленай задачы;
- абавязковая наяўнасць у рабоце актуальнай (сучаснай) візуальнай культуры;
- замацаванне існуючых актуальных трэндаў у пабудаванні камунікацыі і/ці дызайне альбо фармаванне новых трэндаў, якія спрыяюць росту візуальнай культуры ў Беларусі;
- узровень тэхнічнага выканання (рэалізацыі) работы.
Арыгінальнасць работы:
- наяўнасць so-called «іскрынкі» — ці ёсць нешта адметнае, неардынарнае ў камунікацыі, падачы, выкананні — або поўная «шэрасць», пазычанасць ідэі ды інш.