I-1 ТБ, вонкавая рэклама, постэры і інш.
Агульныя патрабаванні да падачы работ
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы, прынятыя замоўцам і рэалізаваныя за апошнія некалькі годоў і якія не ўдзельнічалі ў конкурснай праграме AD.NAK! у 2010 годзе.
Конкрусныя матэрыялы прадастаўляюцца на носьбітах CD/DVD (PC) або запампоўваюцца на сайт Фестывалю. Кожная праца запісваецца асобным файлам. Назва файла павінна адпавядаць назве работы ў заяўцы. Па папярэдняму ўзгадненню з аргкамітэтам Фестывалю матэрыялы могуць быць перададзены праз любы FTP-сэрвіс.
Для электроннага каталога работа прымацоўваецца у падзеле Падача работы, у выглядзе файлаў фармату *. jpg, *. gif з разрозненнем 72 dpi, RGB, бок па гарызанталі не больш за 700 пікселяў. Для шматстаронкавых выданняў электронны варыянт павінен ўтрымліваць файл вокладкі і любую старонку на выбар.
Для шматстаронкавых выданняў (напрыклад, перакідны каляндар, гадавая справаздача, буклеты і г.д.) – дадаткова да электроннага варыянту трэба даслаць 2 экз. работы у арыгінале звычайнай поштай.
На вокладцы дыску альбо ў дадатковай інфармацыі да работы трэба адзначыць:
- Код намінацыі (A01, G07);
- Назву арганізацыі, што падала работу, альбо імя і прозвішча аўтара;
- Дакладную назву работы, што адпавядае назве ў заяўцы.
У інфармацыі аб праекце неабходна апісаць якія стаялі задачы, апісаць ідэю, дасягнутыя вынікі, а таксама ўсё, што, на думку ўдзельніка, робіць працу годнай перамогі.
Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных работ:
- відэафайлы – фармат avi або mpg, разрозненне 640х480, гук стэрэа 48кГц, 16 bit;
- аудыёфайлы – фармат mp3, гук стэрэа 48кГц, 16 bit;
- графічныя файлы – фармат tiff, каляровая мадэль CMYK, разрозненне растравых выяў не менш за 300 dpi, доўгі бок не павінен перавышыць 30 см;
- інтэрнэт-праекты, рэкламныя і камунікацыйныя кампаніі прадстаўляюцца ў выглядзе прэзентацый ppt. Колькасць слайдаў – не больш за 10;
Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных работ, якія будуць змешчаны ў электронным каталозе на сайце Фестывалю:
Для электроннага каталога работа прымацоўваецца да заяўкі ў асабістым кабінеце, у выглядзе файлаў фармату *. jpg, *. gif з разрозненнем 72 dpi, RGB, бок па гарызанталі не больш за 700 пікселяў. Для шматстаронкавых выданняў электронны варыянт павінен ўтрымліваць файл вокладкі і любую старонку на выбар.
Работы таксама можна даслаць у электроным выглядзе звычайнай поштай на CD/DVD (PC) па адрасе: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Няміга, 5, 3 паверх, частка офіснага памяшкання №21б, з паметкай «У Аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!».
Нагадваем, што работы прымаюцца да 6 чэрвеня 2011 года. Дапаўняльныя пытанні можна задаць па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787, альбо па e-mail adnak@budzma.org.
Крытэрыі ацэнкі:
- грамадская значнасць праекту.
- наяўнасць актуальнай (сучаснай) візуальнай культуры;
- замацаванне існуючых актуальных трэндаў у пабудаванні камунікацыі і/ці дызайне альбо фармаванне новых трэндаў, якія спрыяюць росту візуальнай культуры ў Беларусі;
- узровень выканання (рэалізацыі) праекту.
- наяўнасць so-called «іскрынкі» — ці ёсць нешта адметнае, неардынарнае ў камунікацыі, падачы, выкананні — або поўная «шэрасць», пазычанасць ідэі ды інш.