Меркаванні

_zolotova

Марына Золатава: Рэкламадаўцы яшчэ не ўсвядомілі, што рэкламавацца на беларускай мове ў інтэрнэце варта

Адным з генеральных інфармацыйных партнёраў сёлетняга Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! стаў найбольш папулярны беларускі інтэрнэт-партал TUT.BY. Сваімі думкамі наконт становішча беларускай рэкламы ў рэкламнай і медыясферы дзеліцца галоўны рэдактар партала Марына Золатава. Падрабязней…

_adnaks

Сяргей Міхаленка: У рэкламнай фатаграфіі альбо добра, альбо ніяк

Другі Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! супрацоўнічае з многімі таленавітымі людзьмі. Адным з іх з’яўляецца Сяргей Міхаленка, кіраўнік фотастудыі ZНЯТА. Сёлета гэтая студыя падтрымала адзін з конкурсаў — “AD.NAK ZНЯТА ТАК!”. Аб перспектывах развіцця рэкламнай фатаграфіі ў Беларусі Сяргей Міхаленка расказвае ў інтэрв’ю, зробленым адмыслова для Фестывалю AD.NAK!. Падрабязней…

_lazar

Анатоль Лазар: Бяда ў тым, што па паслугі прафесійнай прамоцыі ў культуры ўвогуле не звяртаюцца

Адметнасцю сёлетняга Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! з’яўляецца ягоны акцэнт на прамоцыю культурніцкіх праектаў. Упершыню з ідэяй звярнуць увагу рэкламнай грамадскасці на сферу культуры выступіў дырэктар рэкламнай групы “Адліга” Анатоль Лазар. Сёння ён расказвае пра важнасць і праблемы прамоцыі культурніцкіх праектаў. Падрабязней…

_vv

Аляксандр Вавула: Хутка беларускім рэкламадаўцам стане цяжка не заўважаць беларускамоўную аўдыторыю

Сёлета ў Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! асаблівы партнёр. Гэта кампанія “Альтэрнатыўная цыфравая сетка”, якая падтрымала ажно два конкурсы — конкурс на найлепшы беларускамоўны слоган і конкурс на найлепшае беларускамоўнае агучванне рэкламнага роліка.

Пра тое, наколькі важнае месца займае беларуская мова ў беларускай ІТ-індустрыі і чаго кампанія чакае ад падтрыманых ёй конкурсаў, расказвае дырэктар па маркетынгу і інавацыях кампаніі “Альтэрнатыўная цыфравая сетка” Аляксандр Вавула.

Падрабязней…

__1

Кацярына Конанава: Нам цікавая сама ідэя беларускамоўнасці фестывалю

У межах сёлетняга Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! значная ўвага надаецца культурніцкім і сацыяльным праектам. Напрыклад, конкурс маладых беларускіх рэкламістаў праводзіцца пры падтрымцы ГА «БФ SOS-Дзіцячая вёска». Яго мэта — паспрыяць падтрымцы праектаў, скіраваных на барацьбу супраць сацыяльнага сіроцтва. Аб важнасці гэтай праблемы сёння расказвае прадстаўнік Беларускага фонду SOS-Дзіцячая вёска Кацярына Конанава. Падрабязней…

_haleckij

Андрэй Халецкі: Тэхнічныя, «вытворчыя» памылкі — гэта непазбежнасць

У межах Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! сёлета будуць ацэньвацца не толькі самыя лепшыя рэкламныя працы, але і самыя горшыя — у намінацыі «Каша сувораўская».

Аб тым, наколькі правільна выбіраць з беларускіх рэкламных прадуктаў не вельмі ўдалыя, а таксама над важнасцю ўжываць менавіта беларускую культурную традыцыю, а не «агульнаславянскую» разважае Крэатыўны дырэктар РА Forte Grey Belarus Андрэй Халецкі. Падрабязней…

_bely

Алесь Белы: Пагарда да культуры ў выніку дасца ў знакі

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! традыцыйна звяртае ўвагу не толькі на ўжыванне беларускай мовы ў рэкламнай прадукцыі, але і на пісьменнае выкарыстанне фактаў беларускай гісторыі ў ёй. Сёлета ў межах фестывалю заснаваная намінацыя «Каша сувораўская», якая мае мэтаю дэманстрацыю памылак айчынных рэкламістаў у гэтай сферы.

Аб тым, як складаецца сітуацыя з адаптацыяй мясцовай рэкламы да аўтэнтычнай беларускай глебы, разважае беларускі гісторык Алесь Белы. Падрабязней…

_nina

Ніна Шыдлоўская: «Каша сувораўская павінна выклікаць найперш добрую шчырую ўсмешку»

Намінацыя «Каша сувораўская» мае стаць адной з самых цікавых падчас сёлетняга фестывалю AD.NAK!. Аб тым, дзеля чаго яна была створаная і што чакаюць ад намінацыі арганізатары фестывалю, расказвае каардынатар культурніцкай кампаніі «Будзьма» Ніна Шыдлоўская. Падрабязней…

Savelieu_160x160

Улад Савельеў: Падвысіць эфектыўнасць рэкламы, проста змяніўшы мову камунікацыі, нельга

Досвед у працы рэкламіста — гэта, бадай, самае галоўнае. Менавіта да такіх людзей звяртаюцца па парады пачаткоўцы і нават прафесіяналы. Мы прапануем вашай увазе адказы на пытанні Аргкамітэта Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Улада Савельева. Цяпер ён галава крэатыўнай групы агенцтва BBDO EFECTA. Да гэтага ён 5 гадоў працаваў у РА “Крынь”, а пасля яшчэ год у Smart Group Ogilvy Belarus. Падрабязней…

_zhanna

Жанна Грынюк: Трэба прывіваць мову як ментальную ўстаноўку, а не як дзівацтва

Сярод партнёраў Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! ёсць шмат прафесіяналаў — асаў сваёй справы. Дазвольце пазнаёміць вас з пазіцыяй вядомага лідара ў галіне маркетынгу ў краіне Жанны ГРЫНЮК, дырэктара Цэнтра сістэмных бізнэс-тэхналогій САТІО. Падрабязней…