K. Антыпрэмія «Каша сувораўская»

K-1. Антыпрэмія «Каша сувораўская» прысуджаецца тым, хто ігнаруе факты беларускай гісторыі і традыцыі айчыннай культуры ў сваіх рэкламных прадуктах, а таксама дэманструе непрафесійны падыход да стварэння рэкламы.

Удзельнічаць у конкурсе можа любы чалавек, які заўважыць і дашле прыклады рэкламы, што ў рэчышчы зместу Антыпрэміі адпавядаюць любой з намінацый AD.NAK-2 (тэлевізійная і кінарэклама; друкаваная і вонкавая рэклама; дызайн & Art Direction; радыё- ці аўдыёрэклама і г.д.). Пры падачы заяўкі ўдзельнік конкурсу мусіць указаць, чым канкрэтна абгрунтоўваецца прыналежнасць таго ці іншага рэкламнага прадукту да намінацыі «Каша сувораўская». Ён можа:

‑ супярэчыць падзеям і логіцы гісторыі Беларусі, традыцыям культуры нашай краіны альбо канонам рэкламнага мастацтва;

‑ быць выкананымі з памылкамі альбо «перламі» (тэхналагічнымі альбо лагічнымі памылкамі);

‑ выклікаць адмоўныя эмоцыі (напрыклад, незадавальненне, абурэнне, асуджэнне);

‑ ствараць адмоўны імідж Беларусі і беларусаў сярод замежнікаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца і агенцтвы, якія ўсвядомілі свае ранейшыя памылкі і могуць прэзентаваць супольнасці свае не вельмі ўдалыя працы. Гэтыя сапраўды вартыя павагі ўдзельнікі будуць узнагароджаныя асобным ганаровым прызам «За выпраўленне памылак».

 

Патрабаванні да падачы работ

Работа можа быць пададзена ў любым растравым фармаце *.JPG, *.GIF, *.TIF ці інш. (фотаздымак таксама можа быць зроблены мабільным тэлефонам), разрозненне растравых выяваў не больш за 300 dpi. Аб’ём файла павінен быць не больш за 10 Мб.

Ролікі і відэа-матэрыялы прымаюцца ў фармаце AVI або MPG. Таксама прымаюцца файлы, зробленыя мабільным тэлефонам. Аб’ём файлу павінен быць не больш за 20 Мб.

Пасля рэгістрацыі ўдзельніка файлы запампоўваюцца на сайт Фестывалю ў раздзеле «Падача работы». Кожная работа запісваецца асобным файлам. Назва файла павінна адпавядаць назве работы ў заяўцы, а таксама змяшчаць назву падкатэгорыі (K-1).

Нагадваем, што работы прымаюцца да 6 чэрвеня 2011 года.

Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787 альбо па e-mail adnak@budzma.org.

Экспартаваць навіну