С-1. Шматстаронкавыя выданні (кнігі, буклеты, карпаратыўныя выданні, каталогі, гадавыя справаздачы, медыя-kit і інш.);
С-2. Каляндар (карпаратыўны, мастацкі);
С-3. Карпаратыўны стыль;
С-4. Лагатып;
С-5. Рэкламны фотаздымак;
С-6. Этыкетка і ўпакоўка;
С-7. Паштоўкі, флаеры, запрашэнні і інш.;
С-8. Постэры;
С-9. Вокладкі журнальныя, кніжныя, CD;
С-10. Выставачны дызайн;
С-11. POS-матэрыялы: аздабленнне месцаў гандлю, элементы мэрчэндайзінгу;
С-12. Рэкламныя сувеніры і бізнэс-падарункі;
Да ўдзелу ў намінацыі прымаюцца работы, прынятыя замоўцам і рэалізаваныя за апошнія некалькі годоў і якія не ўдзельнічалі ў конкурснай праграме AD.NAK! у 2010 годзе.
Патрабаванні да падачы работ
Работа павінна быць у фармаце tiff, каляровая мадэль CMYK, разрозненне растравых выяў не менш за 300 dpi, доўгі бок не павінен перавышыць 30 см. Аб’ём файлу павінен быць не больш за 10 Мб.
Файлы запампоўваюцца на сайт Фестывалю. Кожная праца запісваецца асобным файлам. Назва файла павінна адпавядаць назве работы ў заяўцы, а таксама змяшчаць назву падкатэгорыі (напрыклад C-1, C-2 і г.д.). Па папярэдняму ўзгадненню з аргкамітэтам Фестывалю матэрыялы могуць быць перададзены праз любы FTP-сэрвіс.
Работы таксама можна даслаць звычайнай поштай на CD/DVD (PC) па адрасе: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Няміга, 5, 3 паверх, частка офіснага памяшкання №21б, з паметкай «У Аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!».
Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных работ, якія будуць змешчаны ў электронным каталозе на сайце Фестывалю:
Для электроннага каталога работа прымацоўваецца да заяўкі на сайце Фестывалю у падзеле Падача работы, у выглядзе файлаў фармату *. jpg альбо *. gif з разрозненнем 72 dpi, RGB, бок па гарызанталі не больш за 700 пікселяў. Для шматстаронкавых выданняў электронны варыянт павінен утрымліваць файл вокладкі і любыя дзве старонкі на выбар.
Нагадваем, што работы прымаюцца да 6 чэрвеня 2011 года. Дапаўняльныя пытанні можна задаць па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787, альбо па e-mail adnak@budzma.org.
Крытэрыі ацэнкі:
- Адпаведнасць ужывання беларускай мовы мэтам і задачам камунікацыі.
Рэкламная камунікацыя з маркетынгавага пункту гледжання:
- адпаведнасць іміджу брэнда, паляпшае/пагаршае яго, ці адхіляе брэнд ад канкурэнтаў
- ці зразумелая камунікацыя з мэтавай аўдыторыяй, на якую накіравана;
- практычная значнасць — наколькі вырашаны задачы камунікацыі.
Прафесійны ўзровень работы:
- ужыванне прафесійных інструментаў, адпаведных пастаўленай задачы;
- абавязковая наяўнасць у рабоце актуальнай (сучаснай) візуальнай культуры;
- замацаванне існуючых актуальных трэндаў у пабудаванні камунікацыі і/ці дызайне альбо фармаванне новых трэндаў, якія спрыяюць росту візуальнай культуры ў Беларусі;
- узровень тэхнічнага выканання (рэалізацыі) работы.
Арыгінальнасць работы:
- наяўнасць so-called «іскрынкі» — ці ёсць нешта адметнае, неардынарнае ў камунікацыі, падачы, выкананні — або поўная «шэрасць», пазычанасць ідэі ды інш.