H-1. ТБ, радыё, часопіс, газета, інфармацыйны інтэрнэт-партал (у тым ліку беларускамоўны варыянт інфармацыйнага парталу).
Да ўдзелу ў намінацыі прымаюцца праекты, рэалізаваныя ў галіне медыя і якія не ўдзельнічалі ў конкурснай праграме AD.NAK! у 2010 годзе.
Патрабаванні да падачы работ
Работа павінна быць у выглядзе прэзентацый ppt. Колькасць слайдаў – не больш за 20. Аб’ём файлу павінен быць не больш за 10 Мб.
У прэзентацыі праекта неабходна апісаць якія задачы камунікацыі ставіліся, апісаць ідэю, дасягнутыя вынікі, а таксама ўсё, што, на думку ўдзельніка, робіць працу годнай перамогі.
Файл прэзентацыі запампоўваецца на сайт Фестывалю у падзеле Падача работы. Кожная праца запісваецца асобным файлам. Назва файла павінна адпавядаць назве работы ў заяўцы, а таксама змяшчаць назву падкатэгорыі (H-1). Па папярэдняму ўзгадненню з аргкамітэтам Фестывалю матэрыялы могуць быць перададзены праз любы FTP-сэрвіс.
Для друкаваных СМІ дадаткова да электроннага варыянту трэба даслаць 2 экз. у арыгінале звычайнай поштай.
Работы таксама можна даслаць у электроным выглядзе звычайнай поштай на CD/DVD (PC) па адрасе: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Няміга, 5, 3 паверх, частка офіснага памяшкання №21б, з паметкай «У Аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!».
Нагадваем, што работы прымаюцца да 6 чэрвеня 2011 года. Дапаўняльныя пытанні можна задаць па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787, альбо па e-mail adnak@budzma.org.
Крытэрыі ацэнкі:
- грамадская значнасць праекту.
- наяўнасць актуальнай (сучаснай) візуальнай культуры;
- замацаванне існуючых актуальных трэндаў у пабудаванні камунікацыі і/ці дызайне альбо фармаванне новых трэндаў, якія спрыяюць росту візуальнай культуры ў Беларусі;
- узровень выканання (рэалізацыі) праекту.
- наяўнасць so-called «іскрынкі» — ці ёсць нешта адметнае, неардынарнае ў камунікацыі, падачы, выкананні — або поўная «шэрасць», пазычанасць ідэі ды інш.