Намінацыі i конкурсы

У межах Фестывалю прадугледжаныя наступныя намінацыі:

A. Тэлевізійная і кінарэклама

B. Друкаваная і вонкавая рэклама

С. Дызайн & Art Direction

D. Радыё- ці аўдыёрэклама

E. Інтэрнэт-рэклама (банеры, прома-сайты, інтэрактыйныя праекты і інш.)

F. Рэкламныя, PR-кампаніі, прома-акцыі ды інш. праекты

G. Грамадсказначныя праекты ў галіне мастацтва і культуры

H. СМІ альбо медыя-праекты

I. Сацыяльная рэклама

J. Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект

K. Антыпрэмія «Каша сувораўская»

А таксама прадугледжаныя наступныя конкурсы:

L-1. Конкурс падрыхтаваных канцэптаў і ідэй, якія не знайшлі практычнай рэалізацыі

M-1. Конкурс маладых беларускіх рэкламістаў (да 28 гадоў)

N-1. Рэкламны фотаздымак

O-1. Пародыя на рэкламу (ролік, банер, постэр і інш)

P-1. Конкурс на найлепшы беларускамоўны слоган

Q-1 Конкурс на найлепшае пераагучванне рэкламнага роліка сусветнага брэнду


Агульныя патрабаванні да падачы работ

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы, прынятыя замоўцам і рэалізаваныя за апошнія некалькі гадоў, якія не ўдзельнічалі ў конкурснай праграме AD.NAK! у 2010 годзе.

Конкурсныя матэрыялы прадастаўляюцца на носьбітах CD/DVD (PC) або запампоўваюцца на сайт Фестывалю. Кожная праца запісваецца асобным файлам. Назва файла павінна адпавядаць назве работы ў заяўцы. Па папярэдняму ўзгадненню з аргкамітэтам Фестывалю матэрыялы могуць быць перададзены праз любы FTP-сэрвіс.

Для шматстаронкавых выданняў (напрыклад, перакідны каляндар, гадавая справаздача, буклеты і г.д.) дадаткова да электроннага варыянту трэба даслаць 2 экз. работы ў арыгінале звычайнай поштай.

На вокладцы дыска альбо ў дадатковай інфармацыі да работы трэба адзначыць:

  • Код намінацыі (напрыклад A01, G07);
  • Назва арганізацыі, што падала работу, альбо імя і прозвішча аўтара;
  • Дакладная назва работы, што адпавядае назве ў заяўцы.

Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных работ:

  • відэафайлы – фармат avi або mpg, разрозненне 640х480, гук стэрэа 48кГц, 16 bit;
  • аудыёфайлы – фармат mp3, гук стэрэа 48кГц, 16 bit;
  • графічныя файлы – фармат tiff, каляровая мадэль CMYK, разрозненне растравых выяў не менш за 300 dpi, доўгі бок не павінен перавышаць 30 см;
  • інтэрнэт-праекты, рэкламныя і камунікатыўныя кампаніі прадастаўляюцца ў выглядзе прэзентацый ppt. Колькасць слайдаў – не больш за 10;

Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных работ, якія будуць змешчаны ў электронным каталозе на сайце Фестывалю:

Для электроннага каталога работа прымацоўваецца да заяўкі ў асабістым кабінеце, у выглядзе файлаў фармату *. jpg, *. gif з разрозненнем 72 dpi, RGB, бок па гарызанталі не больш за 700 пікселяў. Для шматстаронкавых выданняў электронны варыянт павінен утрымліваць файл вокладкі і любую старонку на выбар.

Экспартаваць навіну