AD.NAK! з першых вуснаў — на TUT.BY
Сябры аргкамітэту Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Сяргей Скараход і Ніна Шыдлоўская, а таксама брэнд-майстар Ігар Корзун з’явіліся ў эфіры тэлебачання TUT.BY. Аб адметнасцях сёлетняга Фестывалю AD.NAK! цяпер можна даведацца і ў відэа-фармаце.
Нагадаем, прыём працаў для ўдзелу ў намінацыях і конкурсах Фестывалю AD.NAK! заканчваецца 10 чэрвеня. Заклікаем усіх канкурсантаў, а таксама удзельнікаў асноўнага дня фестываля паспяшацца.
Асноўны фестывальны дзень адбудзецца 23 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Раў (IBB) па адрасе: пр. Газеты “Праўда”, 11. На працягу яго будуць праводзіцца майстар-класы вядучых беларускіх рэкламістаў, круглыя сталы і сустрэчы з удзелам прафесійных гульцоў рэкламнага і камунікацыйнага рынкаў Беларусі. Праграма асноўнага фестывальнага дня будзе абвешчаная найбліжэйшым часам.
Экспартаваць навіну