Навіны

Партал TUT.BY далучыўся да ліку партнёраў Фестывалю AD.NAK!

_tut

Генеральным інфармацыйным партнёрам Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! стаў найбуйшейшы беларускі партал TUT.BY. Ён таксама падтрымаў адну з намінацый сёлетняга Фестывалю – Інтэрнэт-рэклама (банеры, прома-сайты, інтэрактыўныя праекты і інш.).

“Сёння ў інтэрнэце існуе шмат магчымасцяў для прасоўвання цікавых ідэй і ініцыятыў, тыя ж сацыяльные сеткі. Я не веру, што нешта цікавае, незвычайнае можа застацца па-за ўвагай інтэрнэт-супольнасці. Патрэбныя свежыя ідэі і светлыя галовы, каб гэтыя ідэі рэалізаваць, а ўвага – будзе. Прынамсі, магу запэўніць, што TUT.BY будзе гэтаму спрыяць”, – адзначыла галоўны рэдактар парталу Марына Золатава.

Сёлета намінацыя Інтэрнэт-рэклама (банеры, прома-сайты, інтэрактыўныя праекты і інш.) уключае 5 паднамінацый. У ёй таксама могуць удзельнічаць беларускамоўныя версіі камерцыйных і некамерцыйных сайтаў, парталаў, інфармацыйных рэсурсаў і г.д.. Пераможцы і фіналісты гэтай намінацыі акрамя прызоў Аргкамітэта атрымаюць і прызы ад парталу TUT.BY.

Сумесна са сваім партнёрам Аргкамітэт Фестывалю AD.NAK! чакае цікавых і крэатыўных работ ад удзельнікаў усіх без выключэння намінацый і конкурсаў.

Экспартаваць навіну