Навіны

_adnak_roundtable_160

Круглы стол: За мовай — будучыня. І ў рэкламе таксама

У Мінску прайшоў круглы стол па праблеме беларускамоўнай камунікацыі.

Рэкламісты, прадусары, выдаўцы сабраліся на круглы стол, што прайшоў у межах Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у галерэі сучаснага мастацтва «Ў», каб знайсці адказ на пытанне: як зрабіць паспяховай і эфектыўнай рэкламу па-беларуску. Падрабязней…

adnak_2weeks_160

Да канца прыёма работ на Фестываль AD.NAK! засталося два тыдні

На дадзены момант на сайце Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! зарэгістравана больш за 90 удзельнікаў, пададзена каля 40 работ. Як і чакалі арганізатары, найбольшая колькасць работ пададзена ў намінацыі «Дызайн & Art Direction», «Сацыяльная рэклама» і ў новую намінацыю Фестывалю – антыпрэмію «Каша сувораўская». Падрабязней…

_kasha_160

AD.NAK! прапануе пачаставаць сяброў порцыяй «Кашы сувораўскай»

У межах Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! заснаваная своеасаблівая намінацыя «Каша сувораўская». Па сутнасці, гэта антыпрэмія. Яна прысуджаецца тым рэкламным прадуктам, якія ігнаруюць факты беларускай гісторыі і традыцыі айчыннай культуры, а таксама дэманструюць непрафесійны падыход аўтараў да стварэння рэкламы. Падрабязней…

__adnak

5 простых крокаў, каб прыняць удзел у фестывалі AD.NAK!

Удзельнікамі Фестывалю могуць быць як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку (рэкламныя агенцтвы, студыі, СМІ ды інш.), так і асобныя аўтары, фрылансеры і грамадскія аб’яднанні. Узроставых і тэрытарыяльных абмежаванняў для ўдзелу няма. Работы прымаюцца да 6 чэрвеня. Удзел у фестывалі з’яўляецца БЯСПЛАТНЫМ.

Што трэба зрабіць, каб стаць удзельнікам фестывалю: Падрабязней…

__1

Перадайце шпаркасць! Новы драйвовы конкурс для майстроў слова

Верыце ў сілу рэкламнага слова? Вы можаце праверыць яе ў конкурсе на найлепшы беларускамоўны слоган, які праводзіцца ў межах Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. Сёлета партнёрам гэтага конкурсу стала кампанія «Альтэрнатыўная цыфравая сетка», вядомая сваімі брэндамі «Атлант Тэлеком» і «Шпаркі Дамавік». Падрабязней…

adnak_znyata_160

Самыя смачныя фотаздымкі на конкурсе «AD.NAK ZНЯТА ТАК!»

Маеце талент рабіць сапраўды «смачныя» фотаздымкі? Мы жадаем узнагародзіць вас за гэта! У межах Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пры падтрымцы ZНЯТА STUDIO праводзіцца фотаконкурс AD.NAK ZНЯТА ТАК!. Падрабязней…

Peraaguchka_160x160

…І нечакана яны загаманілі па-беларуску. Новы конкурс Фестывалю AD.NAK!

Аргкамітэт Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пры падтрымцы брэнду «Шпаркi Дамавiк» кампаніі «Альтэрнатыўная цыфравая сетка» праводзіць конкурс на найлепшае беларускамоўнае агучванне рэкламнага роліка. Падрабязней…

SOS_160x160

Фестываль AD.NAK! распачаў конкурс маладых беларускіх рэкламістаў

У межах Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! з ініцыятывы культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», асноўнага арганізатара мерапрыемства, абвешчаны крэатыўны конкурс маладых рэкламістаў. Гэты конкурс ладзіцца супольна з «Беларускім фондам SOS-Дзіцячая вёска«. Партнёр конкурсу — Цэнтар сістэмных бізнес-тэхналогіяў SATIO. Удзельнікам конкурсу неабходна стварыць дызайн постэра альбо серыі постэраў на тэму сіроцтва па адным з прапанаваных арганізатарамі заданняў. Падрабязней…

__

Пачаў працу абноўлены сайт Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

11 красавіка пачаў функцыянаваць новы сайт Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. Сёлета Фестываль AD.NAK!, як і прынята ў прафесійным фестывальным асяроддзі, змяніў свой стыль і прадэманстраваў абноўленую канцэпцыю. Падрабязней…

eurovision

«Еўрабачанне-2011» будзе весціся на беларускай мове

«Мы думаем над тым, каб зрабіць каментарыі прамой трансляцыі „Еўрабачанне-2011“ на беларускай мове, або на двух мовах адначасова», — паведаміў дырэктар галоўнай дырэкцыі Першага канала Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Капенкін. Падрабязней…