Навіны

Перадайце шпаркасць! Новы драйвовы конкурс для майстроў слова

__1

Верыце ў сілу рэкламнага слова? Вы можаце праверыць яе ў конкурсе на найлепшы беларускамоўны слоган, які праводзіцца ў межах Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. Сёлета партнёрам гэтага конкурсу стала кампанія «Альтэрнатыўная цыфравая сетка», вядомая сваімі брэндамі «Атлант Тэлеком» і «Шпаркі Дамавік».

Менавіта брэнд «Шпаркі Дамавік» і стаў прадметам творчасці ўдзельнікаў конкурсу. У межах конкурса трэба прапанаваць адзін, альбо некалькі варыянтаў слоганаў для гэтага беларускага брэнда.

 

Слоган павінен адлюстроўваць усю імклівасць гэтай істоты і, адпаведна, тых паслугаў, якія прапануе сваім кліентам кампанія «Альтэрнатыўная цыфравая сетка» – самая вялікая прыватная хатняя сетка ў Беларусі з найбольшай колькасцю сэрвісаў і ўнікальных рэсурсаў.

Што патрэбна ведаць пра паслугі, якія прадаюцца пад брэндам «Шпаркі Дамавік»? Перш за ўсё, гэта паслугі доступу да інтэрнэту па тэхналогіі Ethernet на хуткасці да 100 Мбіт/сек. Акрамя гэтага, падключыўшыся да «Шпаркага дамавіка», карыстальнік атрымлівае доступ да ўнутраных рэсурсаў правайдара, якія ўключаюць аўдыё-, відэа-, радыё- і гульнявы парталы, софт, а таксама бясплатныя торэнты са шматлікімі навінкамі, а таксама абмен файламі з усімі карыстальнікамі ўнутры сеткі, якіх ужо больш за 15 тысяч!. А зусім нядаўна карыстальнікі паслугаў «Шпаркага Дамавіка» атрымалі магчымасць глядзець лічбавае тэлебачанне (IPTV).

Безупынны дамавічок бегае па ўсіх абласных цэнтрах, а ягоныя паслугі запатрабаваныя ў асноўным маладымі людзьмі ад 16 да 30 гадоў. Гэта ўзрост весялосці, жвавасці і, галоўнае, маладосці. Таму і слоган, прапанаваны ўдзельнікамі, павінен быць:

- вясёлым;

- драйвовым;

- крыху вар’яцкім і шалёным;

- забаўляльным.

Слоган павінен адлюстроўваць маладосць і свежасць. У ім павінная быць адлюстраваная ідэя сяброўства, якое толькі ўмацоўваецца пры дапамозе сэрвісаў, якія прапануе «Шпаркі Дамавік»

Усе слоганы, дасланыя на конкурс, могуць быць выкарыстаныя кампаніяй «Альтэрнатыўная цыфравая сетка» ў мэтах прасоўвання сваіх прадуктаў. Прычым няважна, перамог слоган альбо не.

Пераможцу конкурсу чакае прыз ад «Шпаркага Дамавіка» – бясплатны гадавы кантракт на безлімітны кругласутачны доступ у інтэрнэт на хуткасці 2 Мбіт/с, а таксама да ўнутраных рэсурсаў правайдара на хуткасці да 100 Мбіт/с па тарыфным плане «Мастхэв 1″. Але калі вочы ў журы будуць разбягацца, то не выключана, што асобныя канкурсанты будуць уганараваныя адмысловымі прызамі і падарункамі.

Кожны ўдзельнік конкурсу мусіць зарэгістравацца на сайце ў якасці ўдзельніка Фестывалю. Прапанаваны слоган можна напісаць у асабістым кабінеце карыстальніка альбо выслаць на электронную пошту Фестывалю adnak@marketing.by з указаннем свайго прозвішча і імя, кантактнага тэлефона (найлепей мабільнага), адрасу электроннай пошты. Ну і не забудзьцеся пазначыць назву намінацыі: «P. Конкурс на найлепшы беларускамоўны слоган» у тэме ліста і напісаць у ім сам слоган.

Экспартаваць навіну