…І нечакана яны загаманілі па-беларуску. Новы конкурс Фестывалю AD.NAK!
Аргкамітэт Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пры падтрымцы брэнду «Шпаркi Дамавiк» кампаніі «Альтэрнатыўная цыфравая сетка» праводзіць конкурс на найлепшае беларускамоўнае агучванне рэкламнага роліка.
Партнёрам Фестывалю і конкурсаў на найлепшае беларускамоўнае агучванне рэкламнага роліка, а таксама Конкурсу на найлепшы беларускамоўны слоган выступіла кампанія «Альтэрнатыўная цыфравая сетка» (брэнды «Атлант Тэлеком» і «Шпаркi Дамавiк») – найбуйнейшы камерцыйны тэлекамунікацыйны аператар, які спецыялізуецца на прадстаўленні паслугаў хуткаснага доступу да інтэрнэту і ўнутраных рэсурсаў правайдара для карпаратыўных і прыватных кліентаў. Зусім нядаўна кампанія прапанавала сваім кліентам паслугі лічбавага тэлебачання (IPTV) і тэлефаніі.
Прагляд якасных рэкламных ролікаў заўсёды прыносіць асалоду нават тым, хто ні слова ў іх не разумее. Але моўны бар’ер заўжды пакідае нейкае пачуццё недаказанасці, быццам нешта прайшло міма. Менавіта таму Аргкамітэт прапануе айчынным рэкламістам наблізіць найлепшыя прыклады сусветнай рэкламнай творчасці да вушэй, а значыць, і да розуму беларускай аўдыторыі.
Да ўвагі ўдзельнікаў конкурсу будуць прапанаваныя два ролікі: на англійскай і рускай мовах. З сайта конкурсу можна спампаваць як арыгінальны ролік, так і толькі відэа, з якім удзельнікі будуць непасрэдна працаваць.
Арыгіналы ролікаў і відэа размешчаныя па спасылках:
Для Аргкамітэта важныя не ўласна падрадковы, не літаральны пераклад, а яснасць, крэатыўнасць і эстэтызм беларускага тэксту. Вядома, адну замежную фразу можна перакласці сотняй варыянтаў. Задача ўдзельнікаў – выбраць з іх найлепшы. Варта звяртаць увагу і на інтанацыі, пазатэкставы сэнс роліка.
Асноўныя крытэрыі, паводле якіх будуць ацэньвацца ролікі, наступныя:
- дакладнасць перадачы асноўнага паведамлення роліка;
- арыгінальнасць/крэатыўнасць інтэрпрэтацыі яго сэнсу;
- правільнасць моўных канструкцый, багацце мовы;
- дынамічнасць стылю.
Кожны ўдзельнік конкурсу мусіць зарэгістравацца на сайце ў якасці ўдзельніка Фестывалю і запампаваць сваю работу ў раздзеле «Падаць работу». Абодва перакладзеныя ролікі павінны быць запампаваныя на сайт адным архіўным файлам.
Пераможца конкурсу будзе вызначацца кампетэнтным журы па выніках перакладу абодвух ролікаў. Ён атрымае прыз ад партнёра Фестывалю, кампаніі «Альтэрнатыўная цыфравая сетка», бясплатны гадавы кантракт на карыстанне пакетам «Прэміум», які забяспечвае безлімітны кругласутачны доступ да інтэрнэту на хуткасці да 10 Мбіт/с.
Не застануцца без падарункаў і прызёры. Удзельнік, які зойме 2-е месца, атрымае права бясплатнага карыстання безлімітным інтэрнэтам па плане «Мастхэв 3», які забяспечвае хуткасць да 5 Мбіт/с. А бронзавы прызёр атрымае бясплатнае падключэнне да плану «Мастхэв 2» з безлімітным доступам да інтэрнэту на хуткасці да 3 Мбіт/с.
Запрашаем да ўдзелу ў Фестывалі ўсіх, хто стварае рэкламу і камунікацыю на беларускай мове.
Арганізатарамі Фестывалю выступілі агульнанацыянальная культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і спецыялізаваны рэсурс Marketing.by.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо па e-mail adnak@budzma.org. Уся падрабязная інфармацыя пра Фестываль, яго конкурсную праграму і ўмовы ўдзелу размешчаная на сайце Фестывалю ADNAK.BY.
Экспартаваць навіну