Навіны

n1.by стаў генеральным інтэрнет-партнёрам фестывалю AD.NAK!

_n1

Другі Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! набывае ўсё новых партнёраў. Так, генеральным інтэрнет-партнёрам фестывалю стаў добры сябра – партал n1.by.

n1.by – гэта беларускі партал для патрабавальных карыстальнікаў са свежым поглядам на тое, як зрабіць інтэрнет больш зручным, цікавым і карысным. На ім ёсць усё самае патрэбнае. n1.by прапануе Дайджэсты навінаў, паслугі Электроннай пошты, Пошуку па тэхналогіях кампаній Яндэкс і Google, а таксама Мапы, Афішу, Зносіны, Надвор’е і Курсы валютаў.

З n1.by жыць у байнеце значна зручней і прыемней. І менавіта праз n1.by вельмі проста сачыць за навінамі свету беларускай рэкламы і фестывалю AD.NAK!

Экспартаваць навіну