Навіны

Апошні цягнік на Фестываль AD.NAK! сыходзіць 10 чэрвеня

_paravoz

Крыху менш, як два дні засталося да канца падачы заявак на ўдзел у Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Калі Вы хочаце прыняць удзел у конкурсах альбо намінацыях Фестывалю, альбо проста прысутнічаць на семінарах і круглых сталах асноўнага фестывальнага дня, Вы мусіце зарэгістравацца на афіцыйным сайце Фестывалю не пазней за 10 чэрвеня.

Удзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ. Працы, пададзеныя на ўдзель у конкурснай праграме Фестывалю, будуць ацэньвацца прафесійным журы. Лепшыя з іх атрымаюць каштоўныя прызы.

Нагадаем, асноўны фестывальны дзень пройдзе 23 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Раў (IBB) па адрасе: пр. Газеты “Праўда”, 11. Акрамя цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў Фестывалю ён будзе ўключаць майстар-класы вядучых беларускіх рэкламістаў, круглыя сталы і сустрэчы з удзелам прафесійных гульцоў рэкламнага і камунікацыйнага рынкаў Беларусі. Праграма асноўнага фестывальнага дня будзе абвешчаная найбліжэйшым часам.

Дадатковую інфармацыю аб Фестывалі можна атрымаць на сайце ADNAK.BY, па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо праз e-mail adnak@budzma.org.

Экспартаваць навіну