«Перавага густу», прома-ролік Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
25 мая ў інтэрнэце і на ВК-экранах бізнэс-цэнтраў з’явіўся прома-ролік Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!.
Відэаролік будзе транслявацца на ТБ-каналах Беларусі і на вадкакрысталічных экранах бізнес-цэнтраў па ўсёй краіне.
Як паведаміў аўтар ідэі роліка Дзмітрый Вайноўскі, «Перавага густу» – рабочая назва роліка. Сэнсавае пасланне – гэта дэманстрацыя ментальнай смакавай перавагі, выкананая пры дапамозе такой малой формы. Дакладнае вызначэнне смакавых пераваг сваёй мэтавай аўдыторыі – асноўная мэта любога прадукту. Ментальнасць у дадзеным выпадку – гэта ключ.
Аўтар і рэжысёр роліка – Дзмітрый Вайноўскі, «Capitalist Digital»
Актрыса – Indiga Rusia