Ford пачаў размаўляць па-беларуску
Кампанія Ford пачала рэалізацыю спецыяльнай канцэпцыі прасоўвання сваіх прадуктаў і сэрвісных паслуг у Беларусі. Згодна з ёй, камунікацыя брэнда будзе весціся на беларускай мове.
Тэмай першай рэкламнай кампаніі Ford на беларускай мове стане якасць абслугоўвання ў фірменным сэрвісным цэнтры. Пры гэтым выкарыстанне беларускай мовы не абмяжуецца толькі рэкламнымі слоганамі, постэрамі і білбордамі.
Кампанія ўспрымае моўную канцэпцыю шырэй і дапускае выкарыстанне беларускай мовы ў вусных зносінах з кліентамі салона альбо сэрвіснага цэнтра.
Але выкарыстоўваць беларускую мову на прыярытэтнай аснове кампанія пакуль не гатовая, бо вялікая частка кліентаў выступае за падтрыманне двухмоўнай формулы, якая замацаваная ў Беларусі на дзяржаўным узроўні. Аднак новая камунікацыйная канцэпцыя нівелюе прыярытэт рускай мовы над беларускай, гарманізуючы тым самым працэс зносін Ford са сваімі спажыўцамі ў Беларусі.
«Не так шмат кампаній выкарыстоўваюць беларускую мову для кантакту са спажыўцамі на тэрыторыі Беларусі. Магчыма таму, што ў краіне, акрамя нацыянальнай, існуе і актыўна выкарыстоўваецца ўсё ж такі руская мова, якая для буйных міжнародных кампаній здаецца больш зручным сродкам для пабудовы рэкламных кампаній, – адзначае кіраўнік аддзела маркетынгу афіцыйнага імпарцёра Ford у Беларусі кампаніі«Атлант М Вест» Сяргей Скляраў. – Мы не разлічваем змяніць сітуацыю, якая склалася, або быць прыкладам для іншых кампаній. Наша задача – быць бліжэй да беларусаў, у тым ліку і за кошт выкарыстання дзвюх дзяржаўных моў: рускай і беларускай. Вельмі важна разумець, што рэклама ў нейкай меры фармуе культурную і нацыянальную самасвядомасць, уплывае на моўныя працэсы, матывуе да выкарыстання канкрэтных моўных ведаў. Так што акрамя рэкламы мы закладаем ў новую канцэпцыю яшчэ грамадскія, адукацыйныя функцыі».
Для таго каб пашырыць і замацаваць практыку прымянення беларускай мовы, кампанія Ford плануе правядзення ў аўтацэнтры «Атлант М Баравая» Ford адмысловых «дзён беларускай мовы», падчас якіх якіх зносіны работнікаў цэнтра з кліентамі будзе будавацца з улікам прыярытэтнага выкарыстання нацыянальных лінгвістычных ведаў.
Макеты ў друкаваныя СМІ
Білборды
Экспартаваць навіну