Навіны

“Верыць і не здавацца” – віншаванне ад «Будзьма!» (не спрабуйце паўтарыць гэтае відэа!)

Быў цяжкі год? Шмат клопатаў і праблемаў? Але выйсце ёсць заўсёды, галоўнае верыць і не здавацца! Таму наш падарунак усім вам – унікальнае відэа, якое мы просім не паўтараць ні ў адным з офісаў, ні ў якім іншым памяшканні ні з якай нагоды! Віншуем з Новым годам і жадаем бясконцага аптымізму і веры ў свае сілы!

«Верыць і не здавацца» (Не спрабуйце паўтарыць гэта відэа!) from Budzma on Vimeo.

Ваша, каманда “Будзьма беларусамі!”

P.S. Падчас здымак ніхто не пацярпеў!

tarantino-by-adnak-by_brest-6689

Фестываль AD.NAK! сабраў аншлаг у Берасці

Другі Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! завяршыў першую ў сваёй гісторыі серыю рэгіянальных прэзентацый. Семінары па выніках сёлетняга AD.NAK-2 і асноўных тэндэнцыях на рэкламным рынку Беларусі і ў свеце прайшлі ў кастрычніку-лістападзе ў абласных цэнтрах Беларусі. Фэст правёў рэгіянальныя сустрэчы з рэкламістамі ў Горадні (13 кастрычніка) і Магілёве (3 лістапада), а 16 лістапада завітаў у Берасце. Падрабязней…

tarantinoby-adnak-6118

Рэкламісты, маркетолагі і прадстаўнікі СМІ Брэста! Фестываль AD.NAK! запрашае вас на прэзентацыю

Аргкамітэт Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы i камунікацыi AD.NAK! запрашае усіх рэкламістаў, якія працуюць у Брэсце ці Брэсцкай вобласці, узяць удзел у праграме семінараў і прэзентацый, прысвечанай вынікам сёлетняга Фестывалю і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі. Падрабязней…

tarantino-by_adnak_magilev-2490

Беларуская рэклама: з Захаду на Усход. Фестываль AD.NAK! у Магілёве

 

Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! працягвае серыю рэгіянальных прэзентацый. Пасля візіту ў Горадню фэст выправіўся на ўсход краіны, у Магілёў, дзе 3 лістапада адбылася другая прэзентацыя фестывалю. Цягам дня найлепшыя рэкламісты Магілёўшчыны ўдзельнічалі ў праграме семінара па выніках сёлетняга AD.NAK-2 і асноўных тэндэнцыях на рэкламным рынку Беларусі і свету.

 

Падрабязней…

tarantinoby-adnak-6118

Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! едзе ў Магілёў

Аргкамітэт Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы i камунікацыi AD.NAK! запрашае усіх рэкламістаў, якія працуюць у Магілеве ці Магілёўскай вобласці, узяць удзел у праграме семінараў і прэзентацый, прысвечанай вынікам сёлетняга Фестывалю і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі. Падрабязней…

Tarantino.by_AdnakGrodno-8468

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! ідзе ў рэгіёны

Другі Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! распачаў серыю рэгіянальных прэзентацый. Першая з іх адбылася 13 кастрычніка ў Гродне. Узяць удзел у праграме семінараў, прысвечанай вынікам сёлетняга AD.NAK-2 і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі і ў свеце, былі запрошаныя рэкламісты, дызайнеры і вольныя мастакі Гарадзеншчыны. Падрабязней…

Tarantino.by-AD.NAK-6118

Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! едзе ў Гродна

Аргкамітэт Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы i камунікацыi AD.NAK! запрашае усіх рэкламістаў, якія працуюць у Гродне ці Гродзенскай вобласці, узяць удзел у праграме семінараў, прысвечанай вынікам сёлетняга Фестывалю і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі.

Мерапрыемства разлічанае на спецыялістаў у галіне медыяў і камунікацыі, прадстаўнікоў рэкламных агенцтваў, дызайн-студый, СМІ, аддзелаў маркетынгу кампаній і прадпрыемстваў. Падрабязней…

_160

Што беларусы думаюць пра беларускую мову?

Як часта беларусы выкарыстоўваюць беларускую мову, наколькі добра яны яе ведаюць? А наколькі часта ім прыходзіцца стасавацца з беларускай мовай у штодзённым жыцці? І што ўвогуле жыхары Беларусі думаюць пра беларускую мову? Адказы на гэтыя пытанні – у адмысловым даследаванні кампаніі МАСМІ, прымеркаваным да сёлетняга Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. Падрабязней…