Аснову праграмы Фестывалю AD.NAK! складаюць 11 намінацый і 6 конкурсаў.
У кожнай намінацыі або конкурсе вызначаюцца фіналісты («шорт-ліст») і прызёры (першае, другое, трэцяе месца). У кожнай намінацыі або конкурсе можа быць не больш за два першых і не больш за два другіх месца. Колькасць рэціх месцаў і фіналістаў не лімітавана.
Журы мае права не прысуджаць прызавых месцаў пры неадпаведнасці ўсіх работ крытэрыям ацэнкі. Па рашэнні журы ў кожным асобным выпадку могуць уручацца спецыяльныя прызы конкурсу.
Уладальнік 1 месца атрымлівае дыплом фестывалю і прыз у выглядзе статуэткі, а таксама прызнанне прафесійных гульцоў беларускага рэкламна-камунікацыйнага рынку.
Уладальнікі 2 і 3 месца атрымліваюць дыпломы пераможцаў.
Экспартаваць навіну