Ян Карпаў: «Мне заўжды не хапае інфармацыі. Я не магу навучыцца ў пераможцаў фестывалю, калі не ведаю, як іх рэклама нарадзілася»
На цырымоніі адкрыцця Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «AD.NAK» вядучыя рэкламісты Беларусі разважалі на тэму: чаго не хапала першаму фествалю «AD.NAK».
Ян Карпаў — крэатыўны дырэктар «Студыi Яна Карпава» i блогер-вандроўнiк
— Вы актыўна назіраеце за рынкам рэкламы, скажыце, якія змены адбыліся ў сегменце беларускамоўнай рэкламы пасля першага фестывалю да сённяшняга дня?
— Калі гаварыць пра ўласнае агенцтва, то значных змен у бок выкарыстання беларускамоўнай рэкламы не адбылося. Як і ранней, мы прапаноўваем сваім кліентам распрацаваць такую рэкламу, аднак устойлівыя сувязі з замоўцамі маюць працяг на той мове, якая была абрана ў самым пачатку. Змены можна назіраць толькі сярод новых кліентаў, якім варта было б пачаць пабудову камунікацыі на беларускай мове.
— У гэтым годзе арганізатары прэзентавалі новую намінацыю «Каша сувораўская» – высмейванне непрафесійнага падыходу ў рэкламе. Як Вы адносіціся да такой намінацыі?
— Проста смяяцца над памылкамі калег – непрафісійна. Цікава высветліць, як і чаму такое здарылася. Звярніце ўвагу – такая намінацыя можа стаць схаванай рэкламай «сувораўскай кашы». Непрафісійная рэклама, гэта тая, што не прадае. Напрыклад, я думаў, што ювелірныя магазіны ІВЕЛ (evil = зло англ.) гэта шыкоўны жарт стваральнікаў брэнда. А пасля высветлілася, што яны проста не ведалі англійскай мовы.
— Фестываль стартаваў 15 сакавіка, а скончыцца ён толькі 23 чэрвеня. Скажыце, які ў Вас пажаданні да арганізатараў, чаго Вам не хапае?
— Мне заўжды не хапае інфармацыі. Калі мы бачым пераможцаў, ніколі не тлумачыцца, як была распрацавана рэклама, хто яе выканаў, якія былі ўмовы для стварэння такога цікавага прадукту. Я не магу навучыцца ў пераможцаў, калі не ведаю, як рэклама нарадзілася, увесь час адчуваю вялікую зацікаўленасць, як атрымалася так, што такі рэкламны прадукт быў рэалізаваны. І, мне падаецца, што гэта вельмі важна для папулярызацыі фестывалю. А проста абазначыць, што Пеця, Вася, Коля малайцы, гэтага не дастаткова.
Гутарку вяла Адарка
Ян Карпаў: Мне заўжды не хапае інфармацыі. Я не магу навучыцца ў пераможцаў фестывалю, калі не ведаю, як іх рэклама нарадзілася.