Навіны

Работы пераможцаў у намінацыі Сацыяльная рэклама

_SL160_

Прадстаўляем работы пераможцаў Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у намінацыі Сацыяльная рэклама.

I. Сацыяльная рэклама

ГРАН-ПРЫ

I-1_09. Анімацыйны ролік «Прафесія журналіст». Воля Кузьміч
Апісанне праекту: У 2-хвілінным анімацыйным роліку паказваецца жыццё трох чалавек з дзяцінства і да сталага ўзросту: спартсмен, будаўнік і журналіст. Яны падобныя ў дзяцінстве, маюць мары і паспяховыя ў абраных прафесіях, аднак прафесійны поспех у журналістыцы можа быць небяспечным.
1 месца
I-1_05. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, ролікі. Артыкул 60. Серыя «Твары». Юлія Ляшкевіч

2 месца
I-1_04. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Юлія Ляшкевіч

3 месца
I-1_18. Вонкавая рэклама «Ўкраіна, здароў» у рамках сацыяльнай кампаніі «Мы адметныя!». Media agency Francysk Group

МЭТА: нагадаць беларусам, якія ад’язджаюць на адпачынак на Украіну, пра іх нацыянальнае паходжанне ЗАДАЧА: падкрэсліць адметнасць беларусаў праз моўныя асаблівасці АПІСАННЕ ІДЭІ: для таго, каб прыцягнуць увагу тых, хто выязджае з Беларусі ва Украіну, мы сталізавалі надпіс «ЎКРАЇНА» пад дарожны знак. І троху абыгралі яго: над літарай У дамалявалі выключна беларускую рысачку ў выглядзе смайла. А каб беларусы не забываліся на сваё паходжанне, унізе дапісалі вітанне «здароў». ВЫНІКІ: праходнасць прапускнога пункта на Гомельскім напрамку склала каля 50 000 машын у месяц. Такім чынам за 2 месяцы размяшчэння борд ахапіў каля 100 000 аўтамабіляў, якія рухаліся на адпачынак на Украіну.
Шорт-ліст
I-1_01. Шафа. Smart Group Ogilvy Belarus
I-1_10. Мая хата з краю, нічога не знаю! Алена Ясінская

Экспартаваць навіну