Навіны

Работы пераможцаў у намінацыі Інтэрнэт-рэклама (банеры, прома-сайты, інтэрактыўныя праекты і інш.)

_1

Прадстаўляем работы пераможцаў Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у намінацыі Інтэрнэт-рэклама (банеры, прома-сайты, інтэрактыўныя праекты і інш.)

E. Інтэрнэт-рэклама (банеры, прома-сайты, інтэрактыўныя праекты і інш.)

E-1. Web-сайт

1 месца
E-1_06. Народныя казкi для дзетак. Юлія Ляшкевіч, Слава Цімошчанка, EAT INFORMATION (Ілля Андрэеў)
Спасылка на сайт - Казкі для дзетак
Ідэя: Праект — гэта асабістая гісторыя
Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.
Усё гэта ёсць у казках.
Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона, Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.
Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.
Мы з задавальненнем працавалі над гэтым праектам, каб перадаць яго Вам — і мы спадзяемся, што прыгожыя і самабытныя беларускія казкі, якія Вы будзеце чытаць і слухаць разам з Вашымі дзецьмі, правы, якія Вы вывучыце разам з імі, і абавязкі, пра якія Вы пагаворыце, стануць яшчэ адным мастком узаемаразумення паміж двума такімі рознымі і цудоўнымі сусветамі — дзіцячым і дарослым.
Калі ў Вас ёсць сям’я — беражыце яе.
Калі няма, мы спадзяемся, што яна абавязкова будзе!
3 месца
E-1_02. Сайт «Мірскі замак». CSFactory
Спасылка на сайт: www.mirzamak.by/by/
Спасылка на прэзентацію – E_1_02_mirski_zamak_.ppt
3 месца
E-1_05. Інтэрнэт-крама АааООО.by. Адліга студыя, Артур Вакараў.
Спалыка на сайт: АааООО.by
Спаслыка на прэзентацію – E-1_05_adliga_aaaooo_site.ppt
E-3. Інтэрактыўная рэкламная кампанія з ужываннем не менш 2-х розных інструментаў (напрыклад банэр, прома-сайт, блог, форум і г.д.)

1 месца
E-3_01. Народныя казкi для дзетак. Юлія Ляшкевіч, Павел Слюсар, Багдан Арлоў
Спасылка на сайт - http://www.tutankhamon.tv/ullka/1stjune/index.html
Спасылка на кейс - http://marketing.by/main/school/practice/00029562
E-4. Кампанія ў сацыяльных сетках, кам’юніці, вірусная рэклама; крэатыўныя рашэнні для гульняў, блог
2 месца
E-4_02. Блог Усяслава Чарадзея. АКК «Будзьма беларусамі!» і Павел Касцюкевіч
Блог ад імя Ўсяслава Чарадзея мае мэтай паказаць гістарычнага персанажа незвычайнымі сродкамі і тым самым прэзентаваць неакадэмічны погляд на гісторыю і папулярызаваць гістарычных персанажаў Беларусі агулам.
E-5. Іншая інтэрактыўная рэклама і лічбавыя рашэнні, якія не могуць увайсці ў пералічаныя катэгорыі (гульні, рэклама для мабільных тэлефонаў, смартфонаў і інш.)

3 месца
E-5_03. Флэш-гульня «Я – журналіст». Калектыў ГА «БАЖ». Візуальнае выкананне – Ігар Назаранка. Фонавая музыка – Лявон Вольскі
Спасылка на гульню «Я – журналіст» - http://baj.by/download/ya_journalist.php
Ідэя: У «лёгкай» форме гульні карыстальнік даведваецца, з якімі перашкодамі даводзіцца сутыкацца сёння беларускаму журналісту. У святле апошніх падзей (пасля выбараў 2010 г.) увасабленнем гэтых перашкодаў сталі АМАПавец, Суддзя, КДБіст і Чыноўнік. З іншага боку, гульня паказвае, што журналіст імкнецца ўсяго толькі дабрацца да камп’ютара і перадаць інфармацыю – гэта яго праца. Па ходзе ён збірае працоўныя прылады – мікрафон, тэлефон, відэакамеру, – якія дапамагаюць яму змагацца з “недобразычліўцамі”. Журналістам гульня прапануецца як форма «рэлаксу», людзям іншых прафесій – як шанец пабываць «у скуры» прадстаўніка СМІ.

Экспартаваць навіну