Yandex па-беларуску!
Галоўная старонка yandex.by і старонка вынікаў пошуку даступныя на беларускім і рускіх мовах.
Пошук на гэтым партале ўлічвае марфалогію беларускай мовы і выкарыстоўвае новую формулу ранжыравання, створаную для Беларусі з дапамогай тэхналогіі Матрыкснэт. Гэта значыць, што карыстальнікі могуць задаваць запыты на дзвюх дзяржаўных мовах і атрымліваць адказы, якія найбольш падыходзяць для беларускай аўдыторыі, перадае it.tut.by.
«Чым больш цікавага будзе ў Байнэце, тым лепш мы будзем адказваць на пытанні карыстальнікаў, і тым больш людзей будзе пераходзіць з Яндэкса на мясцовыя сайты, — кажа дырэктар па рэгіянальным развіцці Яндэкса Аляксандр Лар’яноўскі. — Мы вельмі зацікаўлены ў развіцці інтэрнэту ў Беларусі і прапанаваны ўладальнікам сайтаў ужо гатовыя сэрвісы і прылады для развіцця сваіх рэсурсаў».
Штотыдзень сэрвісамі Яндэкса карыстаецца 1,2 мільёна жыхароў Беларусі.
Генеральны дырэктар ТАА «Яндэкс» Аркадзь Валож паведаміў, што адкрыццё yandex.by — гэта «толькі пачатак нашай дзейнасці. Мы аб’яўляем наш прыход сюды для таго, каб збіраць інфармацыю».
Адным з сэрвісаў, які відавочна атрымае хуткае развіццё, стане «Яндэкс.Мані». У прыватнасці Аркадзь Валож распавёў, што: «кампанія разглядае „Яндэкс.Мані“ як адзін з сэрвісаў, які можна запусціць у Беларусі. Аднак неабходна, каб правядзенне такіх плацяжоў не было забаронена і не былі забаронены трансмежныя пераводы сродкаў».
Па матэрыялах dzedzich.org
Экспартаваць навіну