Навіны

Любіш мову і краіну – атрымай паліва ад Ford

logo_160

Кампанія Ford абвясціла аб акцыі, у межах якой яна будзе заахвочваць аўтамабілістаў за веданне роднай мовы бясплатным палівам. Еўрапейскі вытворца аўтамабіляў і “Новае радыё” (98,4 FM у Мінску) анансавалі новы сумесны праект.

За пяць хвілін, якія адведзеныя для праекту “Добры Форд” у штодзённым эфіры (17.45 да 17.50), слухачам будзе прапанавана правільна адказаць на адмысловыя пытанні. Усе яны сфармуляваныя на беларускай мове і патрабуюць ад удзельнікаў пэўнай увагі. Пераможца, які першым адкажа на пытанне ў эфіры, атрымае 35 літраў аўтамабільнага паліва на выбар. Прызавы аб’ём паліва будзе разыгрывацца на хвалях “Новага радыё” ў будныя дні з 22 чэрвеня да 12 ліпеня бягучага году.

Падтрымліваючы праект, кампанія Ford і афіцыйны аўтацэнтр “Атлант-М Баравая” Ford маюць намер не проста прыцягнуць увагу да сваіх прадуктаў і афіцыйнага сэрвісу, але і працягнуць рэалізацыю ініцыятывы па падтрымцы беларускай мовы.

“Нашая задача не толькі стаць бліжэйшымі да людзей, але і зрабіць іх саміх бліжэйшымі да той краіны, у якой яны жывуць. Гэта сур’ёзная задача, якая адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам Ford у Беларусі. Пакуль мы робім толькі першыя крокі – білборды, слоганы, рэкламныя ролікі па радыё, якія, дарэчы, таксама гучаць на беларускай мове. Але мы гатовыя пашыраць прымяненне беларускай мовы і надалей”, – адзначыў кіраўнік аддзелу маркетынгу кампаніі “Атлант-М Вест” (афіцыйны імпарцёр Ford у Беларусі) Сяргей Скляраў.

Ён таксама адзначыў, што ратацыя на радыё рэкламных ролікаў Ford на беларускай мове пачнецца адначасова са стартам праекту «Добры Форд”.

“Мы гатовыя бясплатна заправіць беларусаў. Галоўнае, каб яны любілі сваю краіну, сваю мову і якасны сэрвіс Ford”, – сказаў Сяргей Скляраў.

Экспартаваць навіну