Навіны

Другі фестываль AD.NAK! б’е рэкорды

_pryjjomu

Летась на конкурсную праграму Фестывалю было пададзена 105 работ ад 59 удзельнікаў. Гэтага было дастаткова, каб стварыць добрую канкурэнцыю ў шэрагу конкурсаў і намінацый. Аднак сёлета аргкамітэт прагназуе па-летняму гарачае спаборніцтва сярод удзельнікаў. Фестываль атрымаў ажно 272 заяўкі ад больш чым 100 удзельнікаў!

Бездакорным лідарам сярод усіх намінацыяў можна лічыць рубрыку «Дызайн & Art Direction». Туды было пададзена 86 работ. На другім месцы — намінацыя «Сацыяльная рэклама» з 18 работамі. Па 16 заявак было прыслана ў намінацыі «Інтэрнэт-рэклама (банеры, прома-сайты, інтэрактыйныя праекты і інш.)» і «Грамадска значныя праекты ў галіне мастацтва і культуры».

На сёлетнім Фестывалі пільнаму воку журы будуць прапанаваныя прэзентацыі 15 беларускаарыентаваных рэкламных і камунікацыйных праектаў, 13 работ у сферы тэлевізійнай і кінарэкламы.

На першую антыпрэмію «Каша сувораўская» даслана 11 прыкладаў няўдалай і непісьменнай рэкламы. Столькі ж работ атрымалі арганізатары Фестывалю і ў намінацыі «Рэкламныя, PR-кампаніі, прома-акцыі ды іншыя праекты». У рубрыкі «Друкаваная і вонкавая рэклама», «СМІ альбо медыяпраекты» і «Радыё- і аўдыёрэклама» даслалі 8, 5 і 4 работы адпаведна.

У конкурснай праграме Фестывалю AD.NAK! безумоўным лідарам з’яўляецца конкурс на найлепшы беларускамоўны слоган. Для «Шпаркага дамавіка» 20 канкурсантаў даслалі 121 варыянт слогана. На конкурс рэкламнага фотаздымка AD.NAK ZНЯТА ТАК! свае працы даслалі 44 удзельнікі.

18 постараў даслалі аўтары на конкурс маладых беларускіх рэкламістаў. Конкурс падрыхтаваных канцэптаў і ідэй, якія не знайшлі практычнай рэалізацыі, у гэтым годзе прывабіў 15 праектаў.

А пераагучыць два рэкламныя ролікі па-беларуску змаглі толькі 5 удзельнікаў.

У найбліжэйшыя некалькіх дзён работы, дасланыя на Фестываль, будуць падрыхтоўвацца да ацэнкі журы.

Нагадаем, Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пачнецца 23 чэрвеня аб 11-й гадзіне ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Раў (IBB) па адрасе: г. Мінск, пр. Газеты “Праўда”, 11. Адукацыйная праграма Фестывалю змяшчае найбольш цікавыя мерапрыемствы ў галіне рэкламы, камунікацыі, маркетынгу і культуры.

Прыём заявак на Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! скончыўся. І ўжо можна падвесці прамежкавыя вынікі «ўступнай кампаніі».

Экспартаваць навіну