Абвешчана адукацыйная праграма Другога Фестываля беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
Самыя цікавыя і найбольш карысныя мерапрыемствы прапануе 23 чэрвеня Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. У асноўны фестывальны дзень усе ўдзельнікі фестывалю змогуць атрымаць патрэбныя факты і прыемныя эмоцыі і проста прыемна правабіць час разам у коле аднадумцаў.
Цягам фестывальнага дня пройдуць семінары, круглы стол, прэс-канферэнцыя аргкамітэту Фестываля, а таксама, канечне, цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў фестывалю.
Фестываль пачнецца аб 11-й гадзіне ў Міжнародным адукацыйны цэнтры імя Ё.Раў (IBB) па адрасе г. Мінск, пр. Газеты “Праўда”, 11. Але аргкамітэт раіць пад’язджаць крыху раней, каб паспець зарэгістравацца і выпіць па кубачку цёплай кавы разам з аднадумцамі.
Першы модуль фестываля будзе ўключаць семінарскую праграму. З 11-й да 17-й гадзіны будуць паралельна працаваць два семінарскія блокі. У іх будуць прымаць удзел прафесіяналы сваёй справы, у тым ліку, і члены журы сёлетняга фестывалю AD.NAK! Паміж выступамі на абодвух блоках будуць арганізаваныя чвэрцьгадзінныя перапынкі, каб удзельнікі фестываля маглі наведаць сапраўды цікавыя для сябе выступы.
Першы семінарскі блок будзе ўключаць даклады пераважна на тэму культурніцкай камунікацыі. Перад удзельнікамі фестывалю выступяць дырэктар рэкламнага агенцтва Publicis Hepta Аляксандр Васілевіч (Каштоўнасці жыхароў Рэспублікі Беларусь: вынікі даследавання, травень 2010 года, 11.00-11.45), каардынатары грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніна Шыдлоўская, Алена Макоўская (Стварэнне культурніцкага брэнду: кампанія «Будзьма беларусамі» 2008-2011 гг., 12.00-12.45), рэкламны кансультант Юлія Ляшкевіч (Прагматызм нацыяналізму ці як прадаць Беларусь13.00-13.45), дырэктар інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic Надзея Зелянкова і арт-дырэктар Галерэі сучаснага мастацтва Ў Ганна Чыстасердава (Праца са спонсарамі і партнёрамі ў межах некамерцыйных праектаў14.00-14.45), кансультант па маркетынгу Алег Чанаў (Як выбудаваць эфектыўныя ўзаемаадносіны паміж агенцтвам і кліентам15.00-15.45).
Напрыканцы першага семінарскага блоку адбудзецца круглы стол па тэме «Сітуацыя ў сучасным беларускім дызайне праз прызму фестываляў, якія прайшлі ў Мінску ў траўні 2011 года» (16.00-16.45). У дыскусіі прымуць удзел арганізатары Галерэі беларускага дызайну, Hellominsk, Дызайн-фармат, Кропка перакрыжавання, Beyofest.
Другі семінарскі блок будзе прысвечаны асаблівасцям выкарыстання беларускай мовы ў рэкламнай камунікацыі. З эксклюзіўнымі дакладамі выступяць брэнд-майстар Ігар Корзун (Беларуская мова ў рэкламе ў кантэксце беларускай мовы, 11.00-11.45, кіраўнік праекту Gemius Belarus Міхаіл Дарашэвіч (Інтэрнет-суседзі, падабенства і адрозненні: Беларусь, Латвія, Літва, Польшча, Україна, 12.00-12.45), дырэктар даследчай кампаніі MASMI Таццяна Лісіцкая (Выкарыстанне беларускай мовы ў рэкламе: вынікі апытання, 13.00-13.45), кіраўнік камерцыйнай практыкі Таццяна Ігнатоўская і вядучы юрыст юрыдычнай кампаніі «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» Дар’я Каткоўская (Рэклама ў Беларусі: тлумачэнні заканадаўства14.00-14.45), дырэктар рэкламнага агенцтва Capitalist Digital Зміцер Вайноўскі (Чатыры складнікі віруснага камунікацыйнага праекта15.00-15.45), дырэктар Цэнтра сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO, старшыня аргкамітэта конкурсу «Брэнд года» Жанна Грынюк (New challenges and marketing revolution: новае бізнес-мысленне і развіццё лаяльнасці кліентаў праз інклюзіўныя мадэлі16.00-16.45).
Пасля семінарскага модулю пройдзе прэс-канферэнцыя арганізатараў і партнёраў Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! (17.00-17.50). Журналісты змогуць задаць усе вострыя і няўтульныя пытанні і атрымаць вычэрпныя на іх адказы.
Фінальным акордам асноўнага фестывальнага дня стане цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў сёлетняга фестывалю (18.00-21.00). Што будзе адбывацца падчас яе? «Шаленства у краіне рэкламы»!
Падрабязную праграму Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! можна спампаваць па наступнай спасылцы.
Нагадаем, што тэрмін збору заявак на ўдзел у фестывалі заканчваецца 10 чэрвеня. Людзі, якія не паспелі зарэгістравацца на сайце фестывалю да гэтага часу, на жаль, не змогуць прыняць удзел у ім.
Дадатковую інфармацыю аб Фестывалі можна атрымаць на сайце ADNAK.BY, па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо праз e-mail adnak@budzma.org.
Экспартаваць навіну