Навіны

Работы пераможцаў у намінацыі СМІ альбо медыя-праекты

_160

Прадстаўляем работы пераможцаў Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у намінацыі СМІ альбо медыя-праекты.

H. СМІ альбо медыя-праекты

ГРАН-ПРЫ

H-04. 34 Multimedia Magazine
Апісанне праекту: 34 – мультымедыйны часопіс, асноўная мэта якога – распавядаць моладзі пра самае цікавае і цікавых, пра самае трэндавае ў Беларусі і свеце. Задача – быць першымі, быць шчырымі, быць сацыяльна адказнымі. Мэтавая аўдыторыя – нестарыя людзі ва ўзросце 16-25 гадоў. Матэрыялы сайта мультымедыйныя – спалучаюць фота, відэа, аудыё, тэкст. 34 вылучаецца цікавай вёрсткай, яркімі ілюстрацыямі, інфаграфікай.
2 месца
H-01. Будзьма з мовай. ГКК «Будзьма беларусамі!»
Праект – камплект налепак для беларускай раскладкі клавіятуры.
3 месца
H-05. Штодзённік беларускага пакалення Y Generaton.by
Апісанне праекту: Пакаленне Y – людзі, якія нарадзіліся ў 80-90-х гг ХХ стагоддзя. Гэта першае пакаленне, якое вырасла ў незалежнай Беларусі. Якраз зараз гэтае пакаленне пачынае займаць кіруючыя пасады ва ўсіх сферах грамадства, культуры, бізнесу, а хутка дабярэцца і да ўлады :) І менавіта на Generation.by вы ўпершыню прачытаеце пра гэта. Generation.by вырас з першага студэнцкага рэсурсу Studenty.by, які з’явіўся ў байнэце ў 2003 годзе. Цяпер Generation.by – самы папулярны моладзевы рэсурс на беларускай мове. Штодня яго наведвае каля 1500 чалавек (да 5000 у пікавыя моманты). Праект існуе ў кантэксце іншых інфармацыйных рэсурсаў Байнэту, таму не паўтарае папулярныя тэмы навінаў, аднак аператыўна і творча рэагуе на наваколле.
Аўтары пішуць пра пакаленне, часткай якога самі з’яўляюцца.
Шорт-ліст
H-02. Ціпа блог Паўла Бераснева
H-03. Верасень. Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Вераснянка»

Экспартаваць навіну