Навіны

Работы пераможцаў у намінацыі Грамадсказначныя праекты ў галіне мастацтва і культуры

_5

Прадстаўляем работы пераможцаў Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у намінацыі Грамадсказначныя праекты ў галіне мастацтва і культуры.

G. Грамадсказначныя праекты ў галіне мастацтва і культуры

ГРАН-ПРЫ
G-1_13. Анімацыйны ролік «Будзьма беларусамі!». ГКК «Будзьма беларусамі!», Юлія Ляшкевіч, Юлія Рудзіцкая, Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў

 

1 месца

G-1_11. Арт-праект Freedom on Paper. Воля Кузьміч, Юра Сідун
Апісанне праекту: Серыя фотарэпартажаў з мастацкіх інсталяцый на вуліцах гораду. Арт-праект аб’ядноўвае некалькі вулічных перформансаў, выставы якіх прайшлі ў інтэрнэце. Кожная серыя мае сваю медыйную нагоду і мэсыдж, аднак разам яны аб’яднаныя агульнай мастацкай формай: малюнкі на паперы, выстаўленыя ў горадзе ў адмысловых месцах, сфатаграфаваныя ў адным стылі і прадстаўленыя ў Сеціве. Мікрасвет, адлюстраваны папяровымі героямі, – гэта віртуальная рэчаіснасць на вуліцах сучаснага гораду. Праект рэагуе на настроі грамадства і мае агульную місію мяняць настроі: ад страху і скаванасці – да натхнёнасці, ад безвыходнасці – да пошуку выйсця разнастайнасцю мастацкіх сродкаў. Грунтуецца на традыцыйных рэчах, аднак для Беларусі ён наватарскі і адпавядае модным тэндэнцыям у галіне рэкламы і мастацтва: спалучае стрыт-арт з сучаснымі тэхналогіямі – фота і інтэрнэт. Праект атрымаў тысячы станоўчых водгукаў, а таксама паслядоўнікаў у Беларусі і за мяжою. Візітоўка праекту.
2 месца
G-1_09. Акцыя «Будзьма з беларускімі святамі!». Міхал Анемпадыстаў і АКК «Будзьма беларусамі!»
Апісанне праекту: Стварэнне адмысловых папяровых і флэш-паштовак з беларускімі святамі. Папяровыя распаўсюджваюцца праз флай-кардс, флэш-паштоўкі дасылаюцца з сайта праекту.
G-1_17. Казкі. Юлія Ляшкевіч
Спасылка на сайт – Казкі для дзетак
Апісанне праекту: Праект – гэта асабістая гісторыя
Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.
Усё гэта ёсць у казках.
Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі – гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона, Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.
Казкі – гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.
Мы з задавальненнем працавалі над гэтым праектам, каб перадаць яго Вам – і мы спадзяемся, што прыгожыя і самабытныя беларускія казкі, якія Вы будзеце чытаць і слухаць разам з Вашымі дзецьмі, правы, якія Вы вывучыце разам з імі, і абавязкі, пра якія Вы пагаворыце, стануць яшчэ адным мастком узаемаразумення паміж двума такімі рознымі і цудоўнымі сусветамі – дзіцячым і дарослым.
Калі ў Вас ёсць сям’я – беражыце яе.
Калі няма, мы спадзяемся, што яна абавязкова будзе!
3 месца
G-1_08. Design Week. Выстава «Галерэя беларускага дызайну». Артур Вакараў, студыя «Адліга», кампанія «Эскпафорум»
G-1_10. Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Рэдакцыя часопіса «ПрайдзіСвет»
Апісанне праекту: Часопіс «ПрайдзіСвет» адрасаваны ўсім, хто любіць замежную літаратуру і цікавіцца справай мастацкага перакладу на беларускую мову. На сённяшні дзень гэта адзінае ў Беларусі выданне, цалкам прысвечанае перакладной літаратуры. Перыядычнасць выхаду часопіса – раз на 3 месяцы. Сайт часопіса паміж выхадам тэматычных нумароў пастаянна абнаўляецца. Заснавальнікі выдання адначасова ставяць сабе за мэту падвышэнне прафэсійнага ўзроўню перакладу на беларускую мову і спробу стварэння школы беларускага перакладу.
G-1_14. Галерэя TUT.BY. Кацярына Савіцкая, TUT.BY

Апісанне праекту: Галерэя TUT.BY – гэта сапраўдная мастацкая галерэя, якая знаходзіцца ў офісе TUT.BY. Штомесяц TUT адкрываюцца новыя выставы. Кожная выстава – гэта не толькі ўласна творы мастакоў. Адкрыццё выставы – гэта сапраўды цікавая імпрэза, знаёмствы з аўтарамі, выступленні музыкаў, пэрформансы. Варта адзначыць, што Галерэя TUT.BY існуе таксама ў віртуальным вымярэнні. Той, хто не можа прыехаць да нас, заўсёды можа пабачыць работы на партале TUT.BY.
Шорт-ліст
G-1_04. Літаратурнае аб’яднанне «Вобла». Зміцер Вішнёў, Ігар Жалткоў
G-1_07. Фрызбі Самма Паці 2010. Fundivers.org
G-1_12. Калыханкі. Юлія Ляшкевіч

Экспартаваць навіну