A. Тэлевізійная і кінарэклама

A-1. Рэкламны ролік;

A-2. Прома-, прэзентацыйны, мультымедыйны ролік альбо фільм;

A-3. Ролік для сеткі Інтэрнэт.

Да ўдзелу ў намінацыі прымаюцца работы, прынятыя замоўцам і рэалізаваныя за апошнія некалькі гадоў і якія не ўдзельнічалі ў конкурснай праграме AD.NAK! у 2010 годзе.

Патрабаванні да падачы работ

Работа павінна быць у фармаце avi або mpg, разрозненне 640х480, гук стэрэа 48кГц, 16 bit. Аб’ём файлу павінен быць не больш за 20 Мб.

Файлы запампоўваюцца на сайт Фестывалю у падзеле Падача работы. Кожная праца запісваецца асобным файлам. Назва файла павінна адпавядаць назве работы ў заяўцы, а таксама змяшчаць назву падкатэгорыі (напрыклад А-1, А-2, альбо А3). Па папярэдняму ўзгадненню з аргкамітэтам Фестывалю матэрыялы могуць быць перададзены праз любы FTP-сэрвіс.

Дапаўняльна да заявак у паднамінацыю А-2 «Прома-, прэзентацыйны, мультымедыйны ролік альбо фільм» трэба запампаваць скарочаны варыянт відэа, а поўны даслаць на CD/DVD (PC) па адрасе: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Няміга, 5, 3 паверх, частка офіснага памяшкання №21б, з паметкай «У Аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!».

Нагадваем, што работы прымаюцца да 6 чэрвеня 2011 года. Дапаўняльныя пытанні можна задаць па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787, альбо па e-mail adnak@budzma.org.

Крытэрыі ацэнкі:

  • Адпаведнасць ужывання беларускай мовы мэтам і задачам камунікацыі.

Рэкламная камунікацыя з маркетынгавага пункту гледжання:

  • адпаведнасць іміджу брэнда, паляпшае/пагаршае яго, ці адхіляе брэнд ад канкурэнтаў
  • ці зразумелая камунікацыя з мэтавай аўдыторыяй, на якую накіравана;
  • практычная значнасць — наколькі вырашаны задачы камунікацыі.

Прафесійны ўзровень работы:

  • ужыванне прафесійных інструментаў, адпаведных пастаўленай задачы;
  • абавязковая наяўнасць у рабоце актуальнай (сучаснай) візуальнай культуры;
  • замацаванне існуючых актуальных трэндаў у пабудаванні камунікацыі і/ці дызайне альбо фармаванне новых трэндаў, якія спрыяюць росту візуальнай культуры ў Беларусі;
  • узровень тэхнічнага выканання (рэалізацыі) работы.

Арыгінальнасць работы:

  • наяўнасць so-called «іскрынкі» — ці ёсць нешта адметнае, неардынарнае ў камунікацыі, падачы, выкананні — або поўная «шэрасць», пазычанасць ідэі ды інш.

Экспартаваць навіну