Меркаванні

Сяргей Скляраў: «Хачу ўбачыць больш гумару і іроніі — таго, чаго, на мой погляд, зараз не хапае ў рэкламе»

sklyarov

Сваімі меркаваннямі аб новым фармаце Фестываля беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «AD.NAK!» дзеліцца Сяргей Скляраў, кіраўнік аддзела маркетынгу імпарцёра FORD ў Рэспубліцы Беларусь, кампаніі «Атлант-М Вест», Міжнародны Аўтамабільны Холдынг «Атлант-М».

Сяргей Скляраў, кіраўнік аддзела маркетынгу імпарцёра FORD ў Рэспубліцы Беларусь, кампаніі «Атлант-М Вест», Міжнародны Аўтамабільны Холдынг «Атлант-М».

2009 -2010 — кіраўнік аддзела маркетынгу групы кампаній «Юнівест-М», найбуйнейшага прыватнага дэвелопера і забудоўшчыка Беларусі

2003 г. — Фіналіст конкурсу і інвестыцыйных праектаў Холдынг «Атлант-М»

— Раскажыце пра сваё агульнае ўражанне ад цырымоніі адкрыцця Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «AD.NAK!».

— Уражанне станоўчае. Цырымонія прайшла па-добраму і па-хатняму. Я, праўда, спазніўся — далекавата да IBB. Ну і вядома выбар месца трохі збянтэжыў — Нямецкі культурны цэнтр і Фестываль беларускамоўнай рэкламы…

— Вы актыўна сочыце за рынкам рэкламы, скажыце, якія змены адбыліся ў сегменце беларускамоўнай рэкламы пасля першага фестывалю да сённяшняга дня? Ці стала больш рэкламы на беларусай мове?

— Не, на маю думку, усё засталося на ранейшым узроўні, больш таго шэраг кампаніі проста згарнулі медыйную актыўнасць — аўтадылеры напрыклад — год быў вельмі няпростым.

— У гэтым годзе прэзентавалі новую намінацыю «Каша сувораўская» — высмейванне непрафесійнага падыходу ў рэкламе. Як Вы адносіціся да такой намінацыі?

— Я б вынес такія намінацыі ў асобны Фестываль — фестываль непрафесійнага падыходу ў рэкламе. Ператварыў бы ўсё ў такое забаўляльнае тонкае шоу. Па вопыце ведаю, што рэкламістаў і іх кліентаў пакрыўдзіць вельмі лёгка, а тут калі ласка — цэлы конкурс.

— Фестываль стартаваў 15 сакавіка, а скончыцца ён толькі 23 чэрвеня. Скажыце, які ў Вас пажаданні да арганізатараў, чаго Вам не хапае?

— У гэтым годзе хачу ўбачыць смелыя работы ўдзельнікаў. Не адаптацыі, хоць бываюць і выдатныя адаптацыі глабальных рэкламных кампаній. Хачу ўбачыць больш гумару і іроніі — таго, чаго, на мой погляд, зараз не хапае у рэкламе.

Гутарку вяла Адарка

Экспартаваць навіну