Навіны

У Мінску адкрыўся Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

_qqq

Урачыстая цырымонія адкрыцця Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! адбылася ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Раў (IBB) па адрасе г. Мінск, пр. Газеты “Праўда”, 11.

На цырымоніі выступілі арганізатары Фестывалю – кіраўнік парталу Marketing.by Сяргей Скараход і каардынатар грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі” Ніна Шыдлоўская. Яны паабяцалі ўдзельнікам Фестывалю шмат цікавостак і вострых уражанняў. І, канешне, шаленства. Бо менавіта ў шалёным настроі праходзіць сёлетні Фестываль AD.NAK!

Шалёны дух беларускамоўнай рэкламы праявіўся ўжо на адкрыцці. Пераразанне чырвонай стужачкі – гэта занадта звычайна. Прадстаўнік кампаніі Husquarna перапіліў сімвалічнае бела-чырвонае бервяно. А на небасхіле залунаў AD.NAK’аўскі сцяг.

Наперадзе ў праграме Фестывалю – надзвычай карысная адукацыйная праграма, прэс-канферэнцыя Аргкамітэта і старшыняў журы Другога фестываля беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!, а таксама ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў фестывалю, якая сёлета атрымала назву “Шаленства ў краіне рэкламы”.

Адкрыццё Фестывалю AD.NAK! адбылося, але сапраўднае шаленства яшчэ наперадзе! У вас яшчэ ёсць шанец на яго патрапіць!

Экспартаваць навіну